Каляндар

«  Апрель 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930

Пошук

Статыстыка

БЯРЭЗІНСКІ РАЁННЫ ЦЭНТР РАМЁСТВАЎ

НАРОДНЫ КЛУБ МАЙСТРОЎ

З гісторыі ўзнікнення

Народны клуб майстроў быў створаны на базе Бярэзінскага раённага Дома культуры ў верасні 1998 года, у 2001 годзе атрымаў пачэснае званне "народны”. Са студзеня 2014 года клуб працуе на базе цэнтра рамёстваў.

Сёння Народны клуб майстроў аб’ядноўвае 32 члены клуба, якія займаюцца самымі рознымі відамі дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва , жывуць і працуюць у Бярэзінскім раёне. Майстры  аб’ядналіся ў клуб не толькі таму што амаль увесь свой вольны час прысвячаюць любімаму захапленню, але і таму  што  з задавальненнем перадаюць сваё майстэрства дзецям і моладзі, удзельнічаюць у выставах, святах-конкурсах і такім чынам  даюць магчымасць шырокаму колу  гледачоў пазнаёміцца з іх творчасцю, атрымліваюць задавальненне ад сустрэч з майстрамі з іншых рэгіёнаў , каб паказаць на што яны здатны і павучыцца ў іншых.  

Майстры якія займаюцца адным і тым жа відам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва аб’яднаны ў секцыі : ткацтва, разьбы па дрэву, вышыўкі, саломапляцення, выцінанкі, вязання.

Асобная секцыя створана для кіраўнікоў гурткоў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва клубных устаноў раёна. На занятках секцыі штогод прапануюцца сустрэчы з майстрамі-членамі Народнага клуба майстроў, наладжваюцца майстар-класы, урокі майстэрства, прагляд і абмеркаванне фотапрэзентацый .        

Выставачная дзейнасць, удзел у святах-конкурсах.

2006 год

Члены Народнага клуба майстроў прынялі самы актыўны ўдзел у выставах народнай творчасці, што наладжваліся падчас правядзення святаў вёсак у рамках  фестывалю вясковай культуры "Жыве мая вёска”, аглядзе-конкурсе аматарскай творчасці "Нашы таленты”, раённым свяце аматарскіх аб’яднанняў "Суквецце талентаў”.

У 2006 годзе ўпершыню праведзена раённае свята "Кірмаш рамёстваў”,якое было прымеркавана да свята Багач, што было адроджана ў вёсцы Галоўныя Ляды. Кожная ўстанова культуры прапанавала выставу і прэзентацыю у форме "Вясковага падворка” .

 2006 год быў аб’яўлены годам Маці.Гэтаму прысвяціў сваю фотавыставу "Улыбка ребенка -- счастье матери” Сяргей Грынкевіч, ім таксама была падрыхтавана фотавыстава”Родныя мясціны” да свята, прысвечанага 505-гадавіне з дня заснавання горада Березіно.

У снежні 2006 года сям’я Грынкевічаў з вескі Навасёлкі, члены клуба Аляксандра Анатольеўна і яе сыны Юрась і Сяргей , прынялі удзел у абласным свяце семейнай творчасці ў горадзе Дзяржынску. На выставе былі прадстаўлены творы выяўленчага мастацтва, бацік, ільняныя лялькі, вырабы са скуры, выцінанка, фотаработы.

Члены Народнага клуба майстроў прадставілі свае творы і на выставах, што былі наладжаны на свяце горада Беразіно, прысвечаным 505 –годдзю яго заснавання.  Актыўны ўдзел у свяце прынялі члены клуба Сіняк А.Р.(разьба па дрэву) , Осіпаў Я.П.(разьба па дрэву) Літвіненка Н.М.(вышыўка), Грынкевіч А.А.(выяўленчае мастацтва, бацік, лялькі з ільну, вырабы са скуры)Тарасенка Т.А.(вязанне),Гапеева В.Л.(мастацкая вышыўка)Нікуліна С.Я. (выяўленчае мастацтва), Цюхай І.А.(саломапляценне) і іншыя.

2007 год

У 2007 годзе Народны клуб майстроў падтрымаў ідэю абласнога цэнтра народнай творчасці і шэраг мерапрыемстваў прысвяціў году ткацтва.

У 2007 годзе члены Народнага клуба майстроў Грынкевіч А.А.,Лісіца В.В., Цюхай І.А. прынялі ўдзел у 1 абласным свяце-конкурсе "Беларуская лялька” .Званне Лаўрэата атрымала Грынкевіч А.А.,дыпломамі узнагароджаны Валянціна Васільеўна Лісіца і Ірына Аляксандраўна Цюхай.

У 2007 годзе член Народнага клуба майстроў Аляксандр Сіняк атрымаў спецыяльную прэмію Мінскага  аблвыканкама ў намінацыі "народныя промыслы і рамёствы”. На пастаяннадзеючай выставе ў РДК была наладжана  выстава работ майстра, старшыня Бярэзінскага райвыканкама Карпечык У.І. ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў Аляксандру Раманавічу прэмію. Гэта падзея  стала для Аляксандра не толькі вельмі знамянальнаяй у яго жыцці, але і дала яму магчымасць  для стварэння новых творчых работ.

На рэгіянальным свяце –конкурсе "Разьбы зачараванне”, што праходзіў у горадзе  Мядзел Аляксандр Сіняк стаў Лаўрэатам у намінацыі "За захаванне і развіццё традыцый разьбы па дрэву”.

На вялікі жаль, 30 лістапада 2007 года Аляксандр Сіняк пайшоў з жыцця. Засталіся яго работы, можа часам не зусім дасканалыя па тэхніцы выканання, але колькі ў іх фантазіі, творчасці і душы!

2008 год

У 2008 годзе  Народны клуб майстроў прыняў удзел у абласной выставе "Саламяны павук”, абласной выставе "Вырабы з паперы і металу”. Майстры Нікуліна С.Я. і Грынкевіч С.У. прынялі ўдзел у выставе творчасці маладых на маладзёжным форуме "Молодежная ярмарка” у горадзе Салігорску.

На пастаянна дзеючай выставе ў Бярэзінскім РДК былі наладжаны выставы работ многапрофільных гурткоў сельскіх устаноў культуры "Мастацтва чароўная прыгажосць” і "Прыгажосць сваімі рукамі”, персанальная выстава Грынкевіч А.А. "Майго сэрца часцінка”, выстава работ членаў народнага клуба майстроў "Рамёстваў народных вясёлкавы свет”, "Скарбаў россып залаты”, выстава ручнікоў "Матулін ручнік”, выстава работ майстроў вышыўкі "Усе колеры вясёлкі”, выстава работ з саломкі "Саломінкі жытнёвыя - карункі адмысловыя”, выстава  гуртка выцінанкі Любушанскага СДК "Папяровыя фантазіі”.У сельскіх установах культуры таксама былі наладжаны выставы майстроў  народнай творчасці, напрыклад,  выстава работ майстроў старэйшага пакалення "Балуліны кросны - узор  дзівосны”, былі арганізаваны перасоўная выставы "Бярэзінскі пояс”, "Бярэзінскі строй".

На свяце горада Беразіно ў ліпені 2008 годза быў наладжаны кірмаш рамёстваў, на якім кожны сельскі Савет прадставіў вясковы падворак. Чаго тут толькі не было! Работы майстроў вышыўкі, вязання, саломапляцення, разьбы па дрэву, роспіс, вырабы з прыроднага матэрыялу і шмат чаго іншага.  Гаспадыры падворкаў гасцінна запрашалі пачаставацца блінамі, мёдам, юшкай і іншымі прысмакамі. Журы конкурсу разам са старшынёй Бярэзінскага райвыканкамаУ.І.Карпейчыкам аглядзелі падворкі і вырашылі за лепшы падворак узнагародзіць Пагосцкі  і Бярэзінскі сельскія Саветы.

Прыемна зазначыць, што ў нашым раёне есць таленавітыя сямейныя калектывы майстроў. Так, напрыклад, у снежні 2008 года сям’я Грынкевічаў з вескі Навасёлкі, члены клуба Аляксандра Анатольеўна і яе сыны Юрась і Сяргей,  ужо другі раз прынялі ўдзел у абласным свяце сямейнай творчасці ў горадзе Дзяржынску. На выставе былі прадстаўлены творы выяўленчага мастацтва, бацік, ільняныя лялькі, вырабы са скуры, выцінанка, фотаработы.

Актыўны ўдзел у выставачнай дзейнасці прымаюць  члены Народнага клуба майстроў   Осіпаў Я.П. (разьба па дрэву), Літвіненка Н.М.(вышыўка), Грынкевіч А.А.(выяўленчае мастацтва, бацік, лялькі з ільну, вырабы са скуры), Тарасенка Т.А.(вязанне), Гапеева В.Л.(мастацкая вышыўка), Нікуліна С.Я. (выяўленчае мастацтва), Цюхай І.А.(саломапляценне), Лісіца В.В.(лялькі з ільну), Казлоўская Н.Я. (папяровая філігрань, цестапластыка) і іншыя. Майстры Цюхай І.А., Сяліцкая А.Л., Казлоўская Н.Я. прынялі ўдзел у выставе народнай творчасці на абласным свяце пісьменства і друку ў горадзе Барысаве. Адзінаццаць майстроў саломапляцення  прымалі ўдзел у абласным свяце "Саламяныя дзівосы”. Дыплом Лаўрэата атрымала майстар-метадыст аддзела традыцыйнай культуры Бярэзінскага РДК Цюхай І.А.

Народны клуб майстроў прыняў удзел у выставе народнай творчасці , якая была наладжана ў Высакагорскім СДК падчас раённага семінара-практыкума па тэме " Стан і перспектывы развіцця аматараскага руху ў раёне” у снежні 2008 года.

Член народнага клуба майстроў Строк А.М. наладзіла выставу  работ "Навагоднія цуды” у Бярэзінскай беларускай педагагічнай гімназіі.

Члены Народнага клуба майстроў у пастаянным творчым пошуку і надалей плануюць актыўна прапагандаваць сваю творчасць праз выставы і удзел у святах- конкурсах па відах дэкарытыўна-прыкладнога мастатцва.

2009 год

У 2009 годзе  Народны клуб майстроў прыняў удзел у І рэгіянальным свяце тканага ручніка "Млечны шлях ад рук бабуль”, які прайшоў у вёсцы Семежава Капыльскага раёна. Дыпломам за захаванне традыцый ткацтва ўзнагароджана Крыварот Тамара Ігнацьеўна- дырэктар Любушанскага цэнтра традыцыйнай культуры, а таксама дыпломамі ўзнагароджаны майстры Ашэйчык Г.П., Цісецкая А.М., Карканіца К.У., якія на свяце прадстаўлялі ткацтва пояса на бердзечку і ручное ткацтва.

На пастаянна дзеючай выставе ў Бярэзінскім РДК былі наладжаны выставы  "Мастацтва чароўная прыгажосць” ,  персанальная выстава Грынкевіч А.А. "Майго сэрца часцінка”, выстава работ членаў народнага клуба майстроў "Залатыя ніткі душы”. Выстава работ майстроў народнай творчасці "Скарбаў россып залаты”, выстава "Усе колеры вяселкі” (вышыўка),фотавыстава да Года роднай зямлі "Надо жить…” Г.А. Ждановіч, "Родныя краявіды” , "Ёсць куток на зямлі, дзе крыніцы звіняць” С.У. Грынкевіча, выстава работ з саломкі ”Душы і рук узоры”, выстава  "Папяровыя фантазіі”, выстава-конкурс работ майстроў старэйшага пакалення "Зямное і вечнае”; выстава "Мае захапленне”, на якой былі прадстаўлены работы маладых інвалідаў аддзялення дзённага знаходжання раённага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва.

Вялікую цікавасць наведвальнікаў выклікала выстава карцін самадзейнай мастачкі Л.Хадасок "Матулі прысвячаецца”, выстава карцін маладога мастака Аляксандра Несцяровіча, выстава-конкурс птушыных хатак "Зямля –наш дом, мы не адны ў ім жывём”

Майстры Сяліцкая А.Л., Казлоўская Н.Я. прынялі ўдзел у выставе  дзіцячай цацкі на свяце "На аблоках дзяцінства” у горадзе Салігорску.

Майстры клуба актыўна ўключыліся ў ажыццяўленне новага творчага праекта "Калейдаскоп майстар-класаў”. Асноўная мэта праекта правядзенне майстар-класаў для дзяцей у шосты дзень тыдня.

Арганізатар клуба – Ждановіч Ганна Аляксандраўна, працавала намеснікам дырэктара РДК, метадыстам і кіраўніком Народнага клуба майстроў. Кіраўнікамі клуба ў розныя часы былі Нікуліна С.Я., Тарасенка Т.А., Лобач У.М., Казлоўская Н.Я.

Члены Народнага клуба майстроў знаходзяцца ў пастаянным творчым пошуку і надалей плануюць актыўна прапагандаваць сваю творчасць праз выставы і ўдзел у святах- конкурсах па відах дэкаратыўна-прыкладнога мастатцва.