Вялікую цікавасць
гасцей і жыхароў горада выклікала выстава работ майстроў народнай творчасці на
пляцоўцы "Кірмаш рамёстваў” , што была разгорнута падчас свята горада
Беразіно.На зялёным полігарадскога
стадыёна вырас сапраўдны " горад майстроў”, на шыкоўных выставачных стэндах
размясціліся вырабы з воўны , вязаныя модныя шалікі (майстар з в. Навасёлкі А.А.Грынкевіч), упрыгожванні з бісера,
саламяныя вырабы ( майстры з в. ПаплавыДубовік З.М. і Стаселька Н.Я.), саламяныя лялькі і карціны, выкананыя ў
тэхніцы папяровая філігрань, дамавічкі майстроў з Ушы-Клімовіч С.М. і з в. Арэшкавічы – Дзяхцяр Н.І., бацінкі,
конікі, вазы,капелюшы, карзіны , сплеценыя з газетных трубачак ( майстры з в.
Сяліба- Мамановіч В.Л., Заікіна Н.М., Насульская Н.Э), тканыя ручнікі,
сурвэткі, вязаныя і вышываныя рэчы майстроў з в. Любушаны- Аўчук Н.П., Крыварот
Т.І., Ліцвіненка Н.М.,Несцяровіч Т.Ф. Лясныя дзівосы прадставілі работнікі
Высакагорскага СДК. Майстры з в. Чыжаха – Цісецкая А.М. і Карканіца К.У.
прадставілі тканыя паясы на дошчачках, сімпатычных дамавічкоў. Саламяныя
сукенкі дэманстравалі дзяўчынкі з вескі Міхалёва, а таксама кветкі і карціны з бісера, вышываныя карціны,
прыгожыя папяровыя цацкі вырабленыя мастацкім кіраўніком Міхалёўскага СДК Рэва
Л.В. , прыгожыя шалікі , вязаныя рэчы,карціны прадставілі майстры з Косаўскага
СДК (дырэктар Палянская Л.І., мастацкі кіраўнік Бабровіч Г.Р.). Жадаючыя з
задавальленнем набывалі плеценыя кошыкі майстра з в. Мікулічы Івана
Клімантовіча.Вытанчанай тэхнікай вызначаліся работы членаў Народнага клуба
майстроўі супрацоўнікаў Дома дзіцячый
творчасці І.А. Чорнай, Н.Я.Казлоўскай,А.П. Агейка,А.Л., А.Л.Сяліцкай,А.В.Сямашка,
І.У. Бурко, А.І. Смаляковай; В.А. Мурашкі і Я.П.Осіпава
(драўляныя лыжкі), С.Я. Нікулінай (упрыгожванні ручной работы), Г. А. Ждановіч (лялькі,паясы, дамавічкі). Дарослыя
і дзеці з задавальненнем разглядалі, куплялі на памяць сувеніры,
фатаграфаваліся. І гарачае ліпеньскае сонейка , і ўсмешкі майстроўстваралі добры настрой і падараваліі шмат
прыемных пачуццяў і ўражанняў усім хто зазірнуў на кірмаш рамёстваў.