Каляндар

«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Пошук

Статыстыка

Главная » 2013 » Май » 28 » На свяце "Разьбы зачараванне" у Мядзелі
02:02
На свяце "Разьбы зачараванне" у Мядзелі

         18 мая ў горадзе Мядзелі адбыўся У1 рэгіянальны фестываль майстроў разьбы па дрэве "Разьбы зачараванне”. Удзел у фестывалі прынялі майстры Мядзельскага, Чэрвеньскага, Бярэзінскага, Стаўбцоўскага, Валожынскага раёнаў. Бярэзінскі раён на фестывалі прадстаўлялі члены Народнага клуба майстроў Яўген Паўлавіч Осіпаў, Васіль Андрэевіч Мурашка і Уладзімір Бузін. Асноўную частку хатняй калекцыі бярэзінскіх майстроў складалі лыжкі і гэта не выпадкова: кожныя два гады ў Беразіно праводзіцца свята "Бярэзінскія лыжкары”, створаны адзіны ў  краіне пакой- музей драўлянай лыжкі, створаны помнік драўлянай лыжцы, які пакуль стаіць у майстэрні  НКМ у чаканні свайго "выхаду ў свет”.

       Разнастайныя драўляныя вырабы  былі прадстаўлены на свяце Яўгенам Паўлавічам Осіпавым. Кожная яго драўляная лыжка – гэта шэдэўр, гэта эксклюзіўны твор, бо і ідэя, і  задума,  і выкананне – яго   аўтарскае бачанне, яго талент, яго майстэрства. Яўген Паўлавіч стварыў 4 лыжкі з выявай  герба горада Беразіно. Усе яны розныя, арыгінальныя, прыгожыя, з выдумкай…Патрымаеш такую ў руках – падзівішся майстэрству творцы і запомніш , і пераканаешся яшчэ раз у тым, што ў нас такія цікавыя і таленавітыя людзі жывуць. Журы фестывалю, якое ўзначальваў Яўген Міхайлавіч Сахута, прафесар, доктар мастацтвазнаўства, старшыня Беларусага саюза майстроў, высока ацаніла работы Яўгена Паўлавіча Осіпава  і адзначыла майстра дыпломам лаўрэата ў намінацыі "За лепшы твор утылітарнага характару”. Яўген Паўлавіч Осіпаў згодны стварыць школу лыжкарскага майстэрства на базе Лагаўской школы, дзе ён працуе настаўнікам. Школа лыжкарскага майстэртсва магла б стаць першай у Рэспубліцы Беларусь… Неабходныя ўмовы для гэтага ёсць, а галоўнае - ёсць вучні , якім цікава займацца гэтай справай. Напрыклад, вучань Яўгена Паўлавіча Осіпава - Уладзімір Бузін удзельнічаў у свяце-конкурсе "Бярэзінскія лыжкары” і на  фестывалі таксама прадставіў свае  драўляныя лыжкі. Як і ў настаўніка,  лыжкі Уладзіміра арыгінальныя і  вытанчаныя, даведзеныя да ладу, яны могуць упрыгожыць не толькі кухню, яны могуць быць прыемным і прыгожым сувенірам родным і сябрам, як напамінак аб нашай гісторыі, спадчыне, краіне Беларусі. Вельмі важна падтрымаць пачынаючага майстра, даць магчымасць развіцца яго таленту. Зараз для моладзі прэстыжна валодаць кам’ютарам, часамі "сядзець” у інтэрнэце, а знайсці разцы і зрабіць цікавую шыкоўную рэч уласнымі рукамі не кожны зможа. У Уладзіміра Бузіна гэта атрымалася і не дрэнна, ён адзначаны дыпломам за 1 месца ў намінацыі "За арыгінальнасць вырабу”.

        Васіль Андрэевіч Мурашка атрымаў дыплом за 1 месца ў намінацыі "За зберажэнне традыцый разьбы па дрэве”. Яго лыжкі простыя, зграбныя, добра апрацаваныя. Лыжкі Васіля Андрэеевіча падобныя адна на адну, гэта яго творчы подчырк, яго ўласная тэхналогія, а каму здаецца што гэта не зусім цікава, паспрабуйце зрабіць дзе лыжкі падобныя адна на адну і пераканайцеся у тым, што гэта не так проста,  як вам здаецца.

        Работы бярэзінскіх майстроў і майстроў-лыжкароў Мінскай вобласці можна ўбачыць у пакоі- музеі драўлянай лыжкі(вул. Маладзежная,5). У музеі можна пазнаёміцца з  матэрыяламі  аб лыжкарскім майстэрстве, аб гісторыі драўлянай лыжкі, даведацца шмат цікавага і нават прыняць удзел у імправізаваным канцэрце ансамбля лыжкароў.

Кіраўнік Народнага клуба майстроў Бярэзінскага РДК Ганна Ждановіч.

Просмотров: 695 | Добавил: майстры
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]