Каляндар

«  Июнь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930

Пошук

Статыстыка

Главная » 2013 » Июнь » 8 » Разьбы зачараванне
01:20
Разьбы зачараванне
    

Нядаўна ў Мядзелі адбыўся шосты рэгіянальны фестываль майстроў разьбы па дрэве "Разьбы зачараванне, удзел у якім прынялі майстры Мядзельскага, Чэрвеньскага, Стаўбцоўскага, Валожынскага і нашага раёнаў. Бярэзіншчыну прадстаўлялі члены Народнага клуба майстроў Яўген Осіпаў, Васіль Мурашка і Уладзімір Бузін. Асноўную частку прывезенай на свята хатняй калекцыі нашых майстроў складалі лыжкі, і гэта не выпадкова: раз у два гады ў Беразіно праводзіцца свята "Бярэзінскія лыжкары”, створаны адзіны ў краіне пакой-музей драўлянай лыжкі, створаны помнік драўлянай лыжцы, які пакуль стаіць у майстэрні Народнага клуба майстроў у чаканні свайго "выхаду ў свет”.

Разнастайныя драўляныя вырабы былі прадстаўлены на фестывалі Яўгенам Осіпавым (на здымку). Кожная, вырабленая яго рукамі, драўляная лыжка – гэта шэдэўр, своеасаблівы эксклюзіўны твор, бо ідэя, задума і выкананне – гэта яго аўтарскае бачанне і прымяненне яго таленту і майстэрства. Яўген Паўлавіч стварыў чатыры лыжкі з выявай герба нашага горада, аднак усе яны арыгінальныя, не падобныя адна на адну. Патрымаеш такую ў руках і дзіву даешся майстэрству творцы, і яшчэ раз пераканаешся, што Бярэзіншчына багатая на таленавітых, творчых людзей. Журы фестывалю, якое ўзначальваў Яўген Міхайлавіч Сахута, прафесар, доктар мастацвазнаўства, старшыня Беларускага саюза майстроў, высока ацаніла работы нашага земляка і адзначыла Яўгена Осіпава дыпломам лаўрэата ў намінацыі "За лепшы твор утылітарнага характару”.

Яўген Паўлавіч згодны стварыць школу лыжкарнага майстэрства на базе Лагаўской установы адукацыі, дзе ён працуе настаўнікам. Неабходныя ўмовы для гэтага ёсць, самае галоўнае – ёсць вучні, якім цікава займацца гэтай справай. Напрыклад, яго вучань Уладзімір Бузін таксама ўдзельнічаў у фестывалі ў Маладзечне і прадставіў свае драўляныя лыжкі. Як і ў настаўніка, творы Уладзіміра арыгінальныя і вытанчаныя, выкананыя па-майстэрску, могуць упрыгожыць не толькі кухню кожнай гаспадыні, а і стаць своеасаблівым прыгожым сувенірам родным і блізкім, які будзе напамінкам аб нашай гісторыі Беларусі. Вельмі важна падтрымаць пачынаючага майстра, даць магчымасць развіццю яго таленту. Зараз для моладзі прэстыжна дасканальна валодаць кап’ютарам, гадзінамі "сядзець” у інтэрнэце, а знайсці разцы і зрабіць цікавую рэч уласнымі рукамі не кожны зможа. А вось ва Уладзіміра атрымліваецца, ён адзначаны на свяце дыпломам за першае месца ў намінацыі "За арыгінальнасць вырабу”.

Васіль Мурашка атрымаў дыплом за першае месца ў намінацыі "За зберажэнне традыцый разьбы па дрэве”. Яго лыжкі простыя, зграбныя, добра апрацаваныя. Лыжкі Васіля Андрэевіча падобныя адна на адну, гэта як творчы почырк майстра, яго ўласная тэхналогія. Здаецца, што гэта не зусім цікава, але паспрабуйце зрабіць дзве лыжкі падобныя адна на адну? Пераканаецеся, што гэта не так і проста, як здаецца на першы погляд.

Работы бярэзінскіх лыжкароў, а таксама майстроў Міншчыны ў гэтай справе, можна ўбачыць у пакоі-музеі драўлянай лыжкі (вул. Маладзёжная, 5). У музеі можна пазнаёміцца з гісторыяй драўляных лыжак, з матэрыяламі аб майстэрстве іх стварэння і нават прыняць удзел у імправізаваным канцэрце ансамбля лыжкароў.

Ганна ЖДАНОВІЧ, кіраўнік Народнага клуба майстроў Бярэзінскага РДК.

Просмотров: 995 | Добавил: майстры
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]