Каляндар

«  Июнь 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Пошук

Статыстыка

Главная » 2012 » Июнь » 20 » Выязныя выставы ў летнік
12:33
Выязныя выставы ў летнік
Народны клуб майстроў наладзіў выязныя выставы  ў летнік "Папараць-кветка". Дзеці з задавальненнем азнаёміліся з выставамі "Лялечны вернісаж" (персанальная выстава лялек Ганны Ждановіч), выставай экспанатаў ваеннай пары з фонду пакоя-музея драўлянай лыжкі, фотавыставай "Мае сябры", выставай экспанатаў пакоя-музея драўлянай лыжкі "Лыжкарскае майстэрства жыве", а таксама змаглі прыняць удзел у майстар-класе па вырабу кветкавых кампазіцый у тэхніцы папяровая філігрань. Прыемна адзначыць,  што з ахвотай займаліся вырабам кветак не толькі дзяўчынкі , але і хлопчыкі. У гэты дзень у летніку праходзіў Дзень дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Кожны атрад прадставіў на выставу свае работы. У адных работах адчувалася творчая рука майстра, у іншых - першыя крокі ў спасціжэнні майстэрства. Галоўнае - не было абыякавых адносін да прапанаванай дзеі, таму такія дні з удзелам Народнага клуба майстроў і надалей будуць наладжвацца ў летніку.
 
 
 
 
 
Просмотров: 666 | Добавил: майстры
Всего комментариев: 1
1 Аляксандр  
Добрая задума ў Вас ажыццявілася. Поспехаў Вам!

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]