Каляндар

«  Ноябрь 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Пошук

Статыстыка

Главная » 2013 » Ноябрь » 4 » Вывучаем даўбежнае рамяство
01:50
Вывучаем даўбежнае рамяство
      30 кастрычніка 2013 года ў маленькую вёсачку Анэтава (сучасная назва Красны Дар)  у двор да былога бондара Іваня Яфімавіча Жаўняровіча завіталі госці: майстры, карэспандэнты, супрацоўнікі РДК. Сабраліся ўсе разам, каб узгадаць тэхналогію вырабу бочкі, цэбра. Надвор'е было сонечным, цёплым. Вырашылі размясціцца ў садочку. Зяць і сын Івана Яфімавіча прынеслі інструменты, якія дагэтуль захаваліся ў двары, і пачалася зацікаўленая  размова. Іван Яфімавіч з задавальненнем прадэманстраваў, як патрэбна рабіць і апрацоўваць кожную клёпку, зрабіць донца, сабраць клёпкі і надзець абручы. Прадэманстраваў, як трэба карыстацца інструментамі, іх дакладныя назвы.
     Майстры Я.П. Осіпаў, М.А. Халецкі і М.П. Філіпчанка задавалі пытанні, цікавіліся сакрэтамі майстэрства бондара. Мікалай Пятровіч Філіпчанка нарадзіўся на Украіне, у дзяцінстве дапамагаў бацьку рабіць бочкі, і хоць было гэта шмат гадоў таму, рукі не забыліся. Ён паабяцаў прывезці свой інструмент і паспрабаваць зрабіць бочку. Мікалай Аляксандравіч Халецкі таксама памятае, як у дзяцінстве назіраў за работай свайго дзеда-бондара.
     На жаль, даўбежнае рамяство, як і лыжкарскае, зараз адыходзіць, але ўсе удзельнікі гэтай сустрэчы не пакідаюць надзеі - адрадзіць яго, каб не было яно забыта.
 



 
Просмотров: 925 | Добавил: майстры
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]