Катэгорыі раздзела

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

На ўсе рукі майстрыха
Кулінарныя здольнасці загадчыцы Сялібскага сельскага Дома культуры Наталлі Мікалаеўны Заікінай добра вядомыя не толькі яе родным і блізкім, а і шырокаму колу вяскоўцаў: і тых, хто з’яўляецца пастаяннымі членамі клубнага аб’яднання "Гаспадынька”, і тых, хто час ад часу наведвае розныя святочныя мерапрыемствы.
Так, да свята Масленкі тут пяклі бліны ды аладкі, да Дня Перамогі – салдацкі хлеб, а на свята, якое наладжвалася ў Бярэзінскім музеі драўлянай лыжкі, Наталля Мікалаеўна прыехала з вялізным яблычным пірагом, упрыгожаным смачнымі і румянымі … лыжкамі з цеста.

Акрамя таго, Наталля Мікалаеўна – цудоўная спявачка, нястомная майстрыха і арганізатар шматлікіх выстаў вышываных і сплеценых з бісеру работ. Як кажуць, калі чалавек таленавіты, ён праяўляе свой талент з самых розных бакоў і ззяе, нібы той каштоўны каменьчык, яркімі промнямі кожнай сваёй грані.

На здымку: Наталля Мікалаеўна ЗАІКІНА.
Алена ГРОМАВА. Фота аўтара.
Категория: СМІ пра нас | Добавил: майстры (15.05.2012)
Просмотров: 769 | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]