Катэгорыі раздзела

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

На шэсці Дзедаў Марозаў і Снягурак

НА ШЭСЦІ ДЗЕДАЎ МАРОЗАЎ І СНЯГУРАК

Адыходзячы год няўмольна адлічвае свае апошнія дні.IMG_2894 c
Аднак нішто пакуль не нагадвае аб яго завяршэнні: зіма не спяшаецца ўступаць у свае правы, не радуе нас маразамі і снегам. Але ўсё гэта не зменіць нашы планы на сустрэчу Новага года, самага казачнага і загадкавага свята для дарослых і людзей, якія не стамляюцца з дзяцінства верыць у цуды. Нагадаць ім аб тым, што надыходзячы год Драўлянай Казы ўжо не за гарамі і ўжо літаральна просіцца ў дзверы першымі рашылі работнікі культуры, якія наладзілі раённую акцыю “Запалім ёлку разам”. Яна стала своеасаблівым працягам штогадовага традыцыйнага і ўпадабанага бярэзінцамі шэсця Дзедаў Марозаў і Снягурак.IMG_2821 j1 cЯк звычайна, яго пачынае калядны кірмаш вырабаў народных майстроў з усяго раёна на цэнтральнай плошчы горада каля галоўнай ёлкі раёна. На гэты раз ён быў наладжаны ў выглядзе лавак рамеснікаў. Так, народны клуб рамёстваў спецыяльна да свята вырабіў адразу некалькі відаў навагодніх сувеніраў у розных тэхніках дэкарытыўна-прыкладной творчасці. Асаблівую ўвагу пакупнікі звярталі на драў-ляную казу — сімвал будучага года. Заслугоўвае вялікай павагі арыгінальны падыход маладых майстроў у вырабе керамічных магнітаў у выглядзе казы. Гэтыя аўтарскія падарункі павінны спадабацца не толькі прыдзірлівым дзецям, але і дарослым. На кірмашы сімвалаў будучага новага года было багата, а вочы разбягаліся і на іншыя падарункі. Яно і зразумела, бо кожны сапраўдны майстар прывёз на калядны кірмаш мноства яркіх сувеніраў. У кагосьці гэта не зусім звычайныя мяккія цацкі, у іншых велічныя казачныя персанажы ў тэхніцы арыгамі. Пакупнікам было няпроста ў выбары падарункаў, падкуплялі іх не толькі яркія таленты і почырк майстроў, але і дэмакратычны кошт вырабаў.IMG_2766 о1 c
Ды не толькі навагоднія падарункі можна было набыць на кірмашы. У мясной лаўцы бойка частавалі гарачай духмянай гарбатай з салодкай булачкай. А непадалёк працаваў цір, дзе кожны мог праверыць сваю трапнасць і ўдачлівасць.IMG_2678 о cIMG_2664 о c
А які святочны кірмаш без гульняў! Тут не было роўных работнікам Міхалёўскага СДК, якія наладзілі свае гульні пад зазыўныя акорды баяна. Гэтыя забавы настроілі ўсіх на галоўны момант акцыі.
А ў час, калі дзятва і дарослыя выбіралі падарункі і весяліліся каля ёлкі, віноўнікі свята Дзеды Марозы і Снягуркі з розных арганізацый горада і раёна рыхтаваліся да шэсця, якое пачыналася сёлета ад будынка сярэдняй школы № 3.
Пачынала шэсце святочная карэта Дзеда Мароза ў бела-чырвонай мантыі — упрыгожаны аўтамабіль супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі. Дзеды Марозы і Снягуркі ў гэтым годзе аказаліся надзвычай кансерватыўнымі і вырашылі не парушаць традыцый у адзенні. Адзіныя, хто рызыкнуў пайсці на смелы эксперымент Дзед Мароз і Снягурка з РКУВП “Бярэзінская ЖКГ”.
Аднак назваць шэсце звычайным нельга, бо акрамя Дзедаў Марозаў і Снягурак горад цёпла вітаў бурнымі эмоцыямі і іншых казачных персанажаў, вітаў нават вялікі кавалак сыру. Радасць людзей не ведала межаў, удзельнікаў шэсця падтрымлівалі крыкамі і ўспышкамі фотакамер і мабільных тэлефонаў. Жадаючых стаць сведкамі важнай зімовай падзеі, пералічыць было складана, бо за відовішчам пільна назіралі з балконаў і вокнаў шматпавярховых дамоў.IMG_2635 о c
На цэнтральнай плошчы, каля галоўнай ёлкі Дзедаў Марозаў і Снягурак гасцінна вітала Зімачказіма, а спрытны Скарамарох запрашаў на пляцоўку. Гучнымі апладысментамі сустракалі і галоўнага Дзеда Мароза, які з’явіўся на аўтамабілі. Дед Мароз папрасіў дзятву дапамагчы запаліць ёлку. З першага разу гэта не атрымалася, але нарэшце лясная прыгажуня загарэлася рознакаляровымі агеньчыкамі пад радасныя крыкі дзяцей і дарослых. Умомант вакол ёлкі сабраўся вясёлы карагод. Пад спевы дзятва і дарослыя загадалі жаданні разам з іншымі казачнымі персанажамі, якія абавязкова павінны збыцца. А завяршылася ўсё яркім відовішчным феерверкам.
Мілана ТРАПЯНОК.
Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Категория: СМІ пра нас | Добавил: майстры (28.12.2014)
Просмотров: 297 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]