Катэгорыі раздзела

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

Першы блін не камяком, альбо вынік аб'яднання відавочны

ПЕРШЫ БЛІН НЕ КАМЯКОМ, АЛЬБО ВЫНІК АБ’ЯДНАННЯ ВІДАВОЧНЫ

27.01.2015, 7:30; Category: Навіны    

Яшчэ некалькі гадоў таму адной з самых балючых праблем аддзела культуры называліся кадры, а дакладней — даволі паважаны ўзрост культработнікаў і адсутнасць маладога папаўнення. Аднак сёлета аб гэтым ужо ніхто не ўспамінае. Кадравае пытанне было канчаткова вырашана рэалізацыяй Плана аптымізацыі сеткі ўстаноў культуры. Згодна з ім частка ўстаноў культуры на працягу 2013-2014 гадоў была закрыта, другая — рэарганізавана і інтэгравана. З гэтага пачала сваё справаздачнае выступленне на нарадзе па выніках года галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Наталля Мікалаеўна Маеўская.
Сёння сетка ўстаноў культуры ў раёне налічвае 31 установу. Гэта Бярэзінскі раённы Дом культуры, аўтаклуб, Любушанскі цэнтр культуры і народнай творчасці, Косаўскі Цэнтр культуры і адпачынку, 7 сельскіх Дамоў культуры, 1 сельскі клуб, 6 сельскіх клубаў- бібліятэк, Бярэзінская раённая бібліятэка, Мачаская сельская бібліятэка, Брадзецкая і Багушэвіцкая сельскія біб-ліятэкі-клубы, 6 сельскіх ін-тэграваных бібліятэк, ДУА “Бярэзінская дзіцячая школа мастацтваў” і філіял установы “Бярэзінская дзіцячая музычная школа ў аграгарадку Паплавы”.
Аднак такое істотнае скарачэнне аб’ектаў не знай-шло негатыўнага адбітку на творчасці работнікаў.Важнай падзеяй стала ў мінулым годзе адкрыццё Бярэзінскага раённага цэнтра рамёстваў, дзе працуюць майстэрні па бісерапляценні, ткацтве, разьбе па дрэве, выцінанцы і саломапляценні, дзейнічае музей драўлянай лыжкі. Тут ужо налічваецца звыш 150 каш-тоўных экспанатаў.
Паступова вырашаецца пытанне аб з’яўленні ў нашым раёне гісторыка-краязнаўчага музея. Дзеля гэтага з 1 чэрвеня 2013 года дзейнічае рабочая група па яго стварэнні. Зараз тут наладжаны актыўны збор матэрыялаў і экспанатаў, вядзецца інвентарызацыя і фарміраванне выставачных экспазіцый. Першыя экспазіцыі ўжо атрымалі высокую ацэнку наведвальнікаў. Уражвае і той факт, што ўжо сабраны 400 экспанатаў музейна-гістарычнага прызначэння і вялікая колькасць навукова-дапаможных матэрыялаў.
Спыняцца на гэтым у сваім развіцці культработнікі не збіраюцца. Добрым стымулам для іх далейшай творчасці стала прызнанне і перамогі ў разнастайных конкурсах і фестывалях. Так, высокую ацэнку сваёй творчасці атрымалі ў мінулым годзе былы дырэктар Любушанскага Цэнтра традыцыйнай культуры Н.П. Аўчук, майстар–метадыст Т.І. Кры-варот, рэжысёр народнага тэатра Бярэзінскага РДК М.М. Пытляк. На раённую Дошку Гонару была занесена загадчыца аддзела маркетынгу ЦБС Т.М. Круталевіч. Гэта няпоўны пералік усіх бярэзінскіх дыпламантаў і лаўрэатаў творчых конкурсаў, якія ўславілі гонар культуры ў нашым раёне.
У 116 клубных фармі-раваннях пры 18 клубных установах раёна ў 2014 годзе займалася звыш 1300 сама-дзейных артыстаў, 239 дзяцей і падлеткаў навучаліся ў школе мастацтваў і філіяле ў аграгарадку Паплавы, звыш 10500 бярэзінцаў з’яўляюцца чытачамі бібліятэк. Акрамя таго, 5 калектывам прысвоена званне “народны” і 5 – “узорны”. Лепшым калектывам раёна і нават вобласці лічыцца народны вакальны ансамбль “Рэтра”. Звыш 50 гадоў спявае на роднай сцэне народны ансамбль песні “Лявоніха”, вабіць дзяцей узорны лялечны тэатр “Сюрпрыз”. Не ведае стомы і суму ўзорны ансамбль танца “Вясёлка”, збірае новых і новых аматараў народны клуб майстроў, радуе цікавымі пастаноўкамі народны тэатр, пацвердзіў званне “ўзорны” дзіцячы драматычны тэатр, брэндам раёна з’яўляецца народны сямейна-абрадавы гурт “Радзіна”. Дастойным пераемнікам новінскай культуры стаў фальклорны дзіцячы калектыў “Валошкі”. У канцы снежня мінулага года яму прысвоена званне “ўзорны”. Ганарыцца ім з 2014 года і тэатр–дэфіле “Відана” Лешніцкага СДК.
Трэба аддаць належнае і аўтаклубу за зроблены ўклад у развіццё культуры. Яшчэ ў 2013 годзе ён наведаў з рознымі мерапрыемствамі звыш 13 аддаленых вёсак, а ўжо ў 2014 годзе — 146.
Ведаюць наш раён ў вобласці. Славу гэту множыць абласны тэатральны фестываль “Бярэзінская рампа”, абласное свята-конкурс “Бярэзінскія лыжкары” і нядаўна створаны міжрэгіянальны конкурс “Феерыя мастацтваў”.
Паступова выконваецца рэгіянальная праграма па ахове гісторыка-культурных каштоўнасцей. Значна палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў культуры, на гэтыя мэты выдаткавана звыш 181 мільёна рублёў з раённага бюджэту. Паэтапна вырашаецца і пытанне набыцця сучаснай апаратуры, капітальнага рамонту памяшканняў, што прымушае культработнікаў удасканальваць сваю дзейнасць і вабіць у культуру моладзь.
Мінулы год прайшоў для работнікаў культуры пад знакам узаемадзеяння. Яны былі аб’яднаны і ўвайшлі ў склад аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Злучэнне не стала шокам, а дазволіла новаму саюзу гучна заявіць аб сабе. Гэта красамоўна даказаў прысутным на сходзе яшчэ адзін галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Віктар Уладзіміравіч Садоўнікаў.
Набірае моц у раёне грамадскае аб’яднанне “БРСМ”, якое налічвае ў 50 пярвічках звыш 720 маладых людзей. Паступова вырашаюцца пытанні пра-цаўладкавання маладых юна-коў і дзяўчат. Дапамога ў гэтым аказана звыш 200 чалавекам, на прафесійнае навучанне былі накіраваны звыш 25 чалавек ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў.
Вырашаюцца і пытанні сацыяльнай падтрымкі маладых спецыялістаў. Актыўна вядзецца прафілактыка асацыяльных паводзін і прапаганда здаровага ладу жыцця. І тут вялікая роля адводзіцца работнікам культуры. Толькі ім па сілах такім чынам наладзіць сваю работу, каб моладзь не сумавала за камп’ютарам у вольны час, а падлеткі не шукалі крымінальных прыгод і выпіўкі. Тое, што гэта задача для іх вырашальная, даказалі мерапрыемствы мінулага году: злёт маладых спецыялістаў, конкурс “Уладар сяла”, раённы конкурс клубаў вясёлых і знаходлівых і інш.. Вялікія планы ў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і ў гэтым годзе, які абвешчаны ў краіне Годам моладзі. Пэўныя напрацоўкі ў гэтым ўжо маюцца ў Бярэзінскага РДК, ЦБС, Бярэзінскай дзіцячай школе мастацтваў.
Як бачым, зроблена новаяўленым аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама зашмат, яшчэ больш мяркуецца рэалізаваць у гэтым го-дзе. Сумнявацца ў паспяховасці не даводзіцца, бо адчуваецца зладжанасць і павага адзін да аднаго, ёсць зацікаўленасць і падтрымка мясцовых улад. Гэта пацвердзіў на нарадзе намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Міхайлавіч Навіцкі.
Мілана ТРАПЯНОК.

Категория: СМІ пра нас | Добавил: майстры (28.01.2015)
Просмотров: 574 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]