Катэгорыі раздзела

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

Подзвігу пераможцаў будзем дастойнымі

ПОДЗВІГУ ПЕРАМОЖЦАЎ БУДЗЕМ ДАСТОЙНЫМІ

07.07.2015, 9:51; Category: Падзея    

Зусім няшмат часу аддзяляе адзін ад аднаго пераможныя святы. Толькі што мы адзначылі юбілей Вялікай Перамогі, і вось зноў сабраліся, каб ушанаваць памяць загінуўшых за гэту перамогу, каб аддаць даніну павагі, зноў і зноў падзякаваць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Бо менавіта іх перамога стала

падставай для галоўнага свята нашай краіны – Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. IMG_7816 о

Свабоду і мір сваёй краіны, а па вялікім рахунку і ўсяго свету, адстаяла Чырвоная Армія, увесь савецкі народ.

Гітлераўская акупацыя, якая працягвалася тры гады на нашай зямлі, была з’явай асаблівага роду, ­ гаварыў у прывітальным слове да бярэзінцаў на мітынгу ў гонар свята   выконваючы    абавязкі стар­шыні         райвыканкама  Я.М. Круковіч. – Нямецкія захопнікі хацелі знішчыць беларускі народ. Ім удалося захапіць нашу зямлю, але не ўдалося галоўнае – скарыць і зняволіць наш народ. Беларусь аддала дзеля абароны Айчыны кожнага трэцяга, лепшых сыноў і дачок. Лёс кожнай беларускай сям’і абпалены вайной,  і памяць пра яе да гэтага часу адгукаецца болем.IMG_7786 о

У той вайне, як адзначаў Я.М. Круковіч, загінулі тысячы жыхароў нашага раёна. Загінулі на франтах і ў партызанскай барацьбе, былі па­зверску закатаваны фашыстамі. І мы заўсёды будзем памятаць імёны і подзвігі загінуўшых, якія для нас, будучых пакаленняў, з’яўляюцца маяком у тым, як патрэбна любіць сваю зямлю. Дасягненні бярэзінцаў у працы павінны стаць лепшай памяццю.

На жаль, кожны год мы губляем ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны.

І пасля мы будзем адзначаць гэта свята, свята вызвалення Беларусі ад нямецка­фашысцкіх захопнікаў, але яно не будзе такім урачыстым, ­ падкрэсліваў у сваім выступленні на мітынгу старшыня раённага савета ветэранаў М.С. Абазовік. – На жаль, адыходзіць пакаленне, якое складае залаты фонд нашай дзяржавы.

 Мікалай Савельевіч, як прадстаўнік старэйшага пакалення, які памятае вайну і ведае што гэта такое, выказаў занепакоенасць тым, што робіцца побач з Беларуссю, ва ўсім свеце, дзе да гэтага часу ад куль, снарадаў, мін гінуць людзі, паміраюць на вайне.

Таму наша задача – захаваць памяць пра     Вялікую  Айчын­ную вайну, ­ падкрэсліваў ён. – Шмат робіцца ў гэтым плане па лініі раённага Савета ветэранаў.  За апошні час у раёне выдадзена  пяць брашур, у якіх раскрываецца праўда аб вайне, баявы шлях тых, хто прайшоў вайну. Мы, старэйшае пакаленне, заклікаем маладых не здраджваць сваёй Радзіме, рабіць усё магчымае дзеля яе захавання.IMG_7753 о

Ад імя малодшага пакалення  слова было прадастаўлена дыпламанту конкурсу “Доб­ры дзень, мір!”, вучаніцы Бярэзінскай гімназіі Дар’і Круталевіч. Яна падзякавала ветэранам за чыстае неба над галавой, за магчымасць жыць, вучыцца і працаваць і запэўніла, што подзвіг ветэранаў Вялікай Айчын­най вайны застанецца ў сэрцах і справах будучых пакаленняў.IMG_7795 ветераны

Усе ветэраны, якія па стане здароўя змаглі прысутнічаць на свяце, як заўсёды, былі і застаюцца яго галоўнымі ўдзельнікамі. Ім галоўныя словы падзякі, ушанаванне і паклон ад усіх пакаленняў. Падзяка за­гінуўшым, усім тым, чые жыцці забрала вайна, у хвіліне маўчання, у кветках і вянках, якія кладуцца да помніка загінуўшым воінам і партызанам ад раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, ад працоўных ка­лектываў,  грамадскіх арга­нізацый, ветэранаў раёна.

Як заўсёды, многія пасля заканчэння мітынгу не спяшаюцца пакідаць месца яго правядзення. І зноў кладуцца кветкі да помніка ў скверы ад тых, чыя сямейная памяць нязменна звязана з памяццю пра Вялікую Айчынную вайну. Зноў і зноў прадстаўнікі розных пакаленняў становяцца да помніка, каб захаваць у дамашніх архівах фотаздымкі. У гэтым ёсць і тое асабістае, што складае ў адно нязгасную народную памяць.IMG_5017 Толочина Тат Дм Уельская Жанна Вас

Але свята ёсць свята, тым больш самае галоўнае. Таму без песень і танцаў, забаў тут ніяк нельга. На гарадскім стадыёне працягвалася святкаванне, дзе можна было стаць гледачом канцэртна­забаўляльнай праграмы, або паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, наведаць выставу народнай творчасці, а заадно і набыць упадабаную рэч бярэзінскіх майстроў, паласавацца шашлыком і іншымі прысмакамі, парадаваць дзяцей гэтымі самымі прысмакамі і забавамі на гульнёвых атракцыёнах.IMG_5045 о

IMG_5120 лявонихаIMG_5106 оУвечары святкаванне прадоўжыла дыскатэка на гарадской плошчы. Роўна ў 23 гадзіны яна была перапынена агульнарэспубліканскай акцыяй “Спяём гімн разам”. Акцыя, разам з памяццю пра мінулае, стала сведчаннем нацыянальнай згуртаванасці ўсіх беларусаў.

Ала АЛЬФЕР.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Просмотров: 98 | Добавил: майстры
Категория: СМІ пра нас | Добавил: lyzhkary (09.07.2015)
Просмотров: 565 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]