Катэгорыі раздзела

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

"Зямля пад белымі крыламі"

"ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ ”

02 033 о сВыстава народнай творчасці пад такой назвай была прэзентавана на мінулым   тыдні ў зале будучага раённага гісторыка-краязнаўчага музея. Прысвечана яна 70 –ай гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Асноўная ідэя выставы – праз прадметы этнаграфіі, фальклорныя тэксты рэканструяваць абрады, звязаныя з выявай бусла – сімвала Беларусі ў  міфалогіі; акрамя бусла, паказаць птушыныя вобразы наогул у вышыўцы,  іншых праявах духоўнай і матэрыяльнай культуры беларусаў , а таксама прасачыць сувязь з семантыкай арнаментаў у ручніках і іншых прадметах ткацтва і вышыўкі.

На выставе прадстаўлены ткацтва, вышыўка, выцінанка – лепшыя работы майстроў Бярэзіншчыны. Прэзентацыі творчых работ майстроў старэйшага пакалення заўсёды выклікаюць цікавасць: кожны з нас мае магчымасць пабачыць і пазнаць уласныя карані, гісторыю, традыцыйную культуру: міфалогію, абрады, рамёствы.

02 018 о сТак, на провады Каляд 21 студзеня ў раёне дагэтуль спраўляюць архаічны абрад "Цягнуць Каляду на дуба”, занесены ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны. У адной з вёсак нашай мясцовасці кола на дуб усцягвала маладая пара, якая ў Мясаед брала шлюб. На Дабравешчанне яны ішлі глядзець, ці пасяліліся буслы. Калі прыляцелі і зрабілі кубло, сямейнае жыццё маладых будзе шчаслівым. Такім чынам, бусел — гэта птушка, якая звязвае неба і зямлю, з’яўляецца захавальнікам ураджаю і нябеснага агню, ахоўнікам сям’і.

Вершаванымі радкамі, прысвечанымі роднай беларускай зямлі, віталі ўсіх прысутных вучні 5 "Б” класа СШ № 3 горада Беразіно пад кіраўніцтвам І.П. Мазнікавай. У адрас мясцовых майстроў народнай творчасці, захавальнікаў традыцыйных рамёстваў у нашым раёне прагучалі шчырыя словы падзякі за тое, што яны зберагаюць для нашчадкаў прыгажосць, створаную сваімі ўмелымі рукамі. Падзячныя лісты аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі былі ўручаны Т.І. Крыварот, В.М. Мурашцы, Г.М. Чысцяковай, М.М. Дзегцяронак, С.Г. Масарноўскай і многім іншым яскравым і адметным майстрам Бярэзіншчыны.

02 062 Карэнька Зинаида Мих сЗінаіда Міхайлаўна Карэнька з вёскі Любушаны, нягледзячы на паважаны ўзрост, асабіста прысутнічала на адкрыцці і здолела адчуць, што выстава выклікала цікавасць як дзяцей, так і дарослых.

Выстава будзе адкрыта для наведвальнікаў на працягу лістапада-снежня. Запрашаем жыхароў раёна дакрануцца душой да вытокаў прыгажосці, глыбей пазнаць традыцыйную культуру беларусаў.

Ганна ЖДАНОВІЧ,

кіраўнік народнага клуба майстроў.

Rating: 0.0/10 (0 votes cast)
Категория: СМІ пра нас | Добавил: майстры (04.11.2013)
Просмотров: 336 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]