Катэгорыі раздзела

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

І частавалі пловам на свяце Жорнаўка
 
16.09.2014, 7:43; Category: Акцыя    

Мерапрыемствы раённай акцыі “Усё памятаем, нішто не забыта”, прымеркаваныя да 70­годдзя Вялікай Перамогі, якія праводзяцца сіламі аўтаклуба раённага Дома культуры, стартавалі яркім і цікавым святам вёскі Жорнаўка. Работнікі культуры і старшыня Бярэзінскага сельскага Савета Аляксандр Кузьміч Болсун лаўры ў наладжванні свята аддаюць шчодрым спонсарам, ­ мясцовым жыхарам Святаславу Іванавічу Лапыцька і Святаславу Васільевічу Лапыцька, якія не пашкадавалі ўласных грошай для падарункаў вяскоўцам, паклапаціліся аб падвозе на мерапрыемства састарэлых і, нават, бясплатна пачаставалі ветэранаў працы смачным пловам уласнага прыгатавання. Рабілі яны гэта ад чыстага сэрца, з жаданнем, калі не адрадзіць, дык нагадаць аб былой гучнай славе роднай вёскі, талентах і здольнасцях яе жыхароў, якія дагэтуль захоўваюць і берагуць хараство сельскіх мясцін.Вёска Жорнаўка ­ адна з самых маляўнічых і прыгожых мясцін раёна. Тут цячэ паўнаводная рака Беразіна, чыста дыхаецца ў сасновых барах, і адчуваеш сябе бясконцым рамантыкам сярод раскідзістых і шапаткіх бяроз. А якія ў Жорнаўцы заліўныя лугі! Яны ўяўляюць своеасаблівы яркі і насычаны дыван з мноства розных кветак. Такія мясціны адразу былі ўпадабаны пасяленцамі з прозвішчамі Валькевічы, Аў­туховічы, Круталевічы, Лапыцькі, Мурашкі. Сустрэнеш іх і зараз, але час унёс свае карэктывы, і людзей тут прызвычаіліся называць па мянушках. Яны не агідныя і нікога не крыўдзяць, наадварот, уносяць свой каларыт. Ёсць тут свае Дэмакрыты, Чуні, Мэйсаны і нават Фортачкі. Назва вёскі пайшла ад жорнаў, якія стаялі прама на рацэ. На гэтым месцы пазней пабудавалі млын. Ён быў разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны. З пэўных крыніц вядома, што зямля жорнаўская належыла роду графа Патоцкага. У царкоўных ведамасцях Пагосцкага павета вёска Жорнаўка ўзгадваецца ў 1735­1740 гадах. У той час тут налічвалася 20 двароў. У пачатку 1913 года было адкрыта народнае вучылішча. Заняткі вёў Мікалай Градзецкі. З 1917 года вёска знаходзілася ў складзе Пагосцкага павета, дзе налічвалася 86 двароў і 450 жыхароў. Большасць з вяскоўцаў былі праваслаўныя. У 1929 годзе створана сельгасарцель “Аўтуховіч”. У 1953 годзе з’явілася школа, а ў 2007 годзе замест яе ­ турыстычны цэнтр “Юнацтва”. Гэта адзіная ўстанова, якая засталася ад часоў росквіту вёскі. Няма тут даўно не толькі сярэдняй школы, але і сельскага клуба, і бібліятэкі. Аднак мясцовыя жыхары не спяшаюцца запісваць вёску ў аддаленыя і маланаселеныя пункты.1 428 Круталевич Елена Леонид cСёння Жорнаўка налічвае 109 двароў і 252 жыхары. Трэцяя частка з іх ­ пенсіянеры, а вось астатнія – людзі з сярэднімі даходамі, якія жадаюць не пакідаць сувязь з зямлёй, а грошы зарабляць у мітуслівым горадзе. Ёсць сярод сённяшніх вяскоўцаў і шчасліўчыкі, якія здолелі спалучыць свой бізнес з жыццём у родных мясцінах. Яны прыхільнікі прымаўкі «Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся». З павагай ставяцца да радзімы бацькоў, да вёскі, дзе яны нарадзіліся, выраслі, дзе прайшло іх бесклапотнае дзяцінства, дзе яны стварылі сем’і і гадуюць дзяцей, дзе жадаюць, каб жылі іх унукі. Таму, першыя словы падзякі на свяце прагучалі ў адрас самай старэйшай жыхаркі Марыі Васільеўны Мурашка. Сёлета ёй споўнілася 94 гады. Затым даніну павагі аддалі карэннаму жыхару вёскі, які ўсё сваё жыццё прысвяціў любові да дзяцяй і жорнаўскай школе. Гучна віталі вяскоўцы свайго былога настаўніка матэматыкі Івана Маісеевіча Аўтуховіча. Не забываюць у Жорнаўцы і тых, хто цаной свайго жыцця набліжаў Перамогу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Імёны 40 загінуўшых вяскоўцаў выгравіраваны на помніку, які быў устаноўлены ў 1976 годзе каля мясцовай школы.1 581 о cАб тых героях нагадвае шыкоўная алея з 40 стройных бяроз. Людзі ва ўсе часы былі багаццем гэтай прыгараднай вёскі. Быў час, калі мясцовая ферма радавала важкімі надоямі, ды і зямля не крыўдзіла хлебаробаў. Няма тут ужо вялікіх жывёлагадоўчых аб’ектаў, затое засталіся працаўнікі, якія з сялянскага дабрабыту стваралі мясцовыя традыцыі працавітасці і руплівасці.1 466 Лапытька Полина Вас 94 года1 cСярод іх заслужаны ветэран працы Антон Патапавіч Цішкевіч, які доўгі час адпрацаваў брыгадзірам на малочнатаварнай ферме, сённяшні брыгадзір фермы па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы Аляксандр Захаравіч Буры, аператары машыннага даення Кацярына Іванаўна Мурашка і Алена Леанідаўна Круталевіч. Іх на сцэне віншаваў намеснік дырэктара ААТ “Бярэзінскі райаграсэрвіс” Фёдар Іванавіч Яхнавец. Другой радзімай стала Жорнаўка і для Алены Аляксандраўны Лапыцька. Роўна трыццаць пяць гадоў назад яна згуляла вяселле з Анатолем Рыгоравічам Лапыцька. На сямейным календары ­ важкая дата, а на сэрцы ­ пачуцці закаханых. Прыклад шчаслівай жорнаўскай сям’і павінны пераняць маладыя, якія толькі нядаўна ўзялі шлюб ­ Максім і Настасся Карповічы. Ганарацца жорнаўцы і працавітай сям’ёй Бурых. Муж Аляксандр загадвае мясцовай фермай і пры неабходнасці шчыруе механізатарам. Жонка Наталля рупіцца на падвор­ку. Разам яны гадуюць трох дачушак – Марыю, Настачку і Кацярыну. На цяжкасці сям’я Бурых не наракае і з’яўляецца для ўсіх вяскоўцаў прыкладам у вядзенні хатняй гаспадаркі. У добрых традыцыях вёскі віншаванне імяніннікаў. Так цёпла віталі вяскоўцы самага юнага свайго жыхара Марыю Буцікаву і 4–гадовага Антона Валькевіча. Ды не толькі руплівасцю і стараннем вядома Жорнаўка ў раёне. Жывуць тут таленавітыя і самабытныя майстры дэкаратыўна­прыкладной творчасці ­ На­талля Міхайлаўна Бурая, Марыя Аляксандраўна Ла­пыцька, Марыя Рыгораў­на Шупа, Валянціна Ві­кенцьеўна Усніч, Святлана Захараўна Крачкоўская, Тамара Аляксандраўна Тара­сенка і іншыя.

1 349 Лапытька Нина Алдр1 c 

Іх творчы почырк ні з чым не пераблытаеш, бо кожны вышываны альбо звязаны выраб захоўвае часцінку пазітыўнай энергіі майстра і здольны ўзняць настрой арыгінальнасцю і яркімі фарбамі. Традыцыямі рамяства валодаюць не толькі жанчыны ва ўзросце, але і мясцовыя дзяўчаты. Так, Паліна Лапыцька была названа на свяце самай юнай майстрыхай. Славіцца Жор­наўка і сваімі шчодрымі падворкамі, дзе вырошчваюцца неверагоднай формы і памераў садавіна і гарод­ніна. Чаго вартая тут бульба! А якія вялікія растуць перцы, яблыкі і грушы! Багацце мясцовай зямлі ідзе ад сэрца і чысціні памкненняў вяскоўцаў. А колькі смачных дароў прыносяць ім мясцовы лес і рака. Зрэдку хто адтуль вяртаецца з пустымі рукамі. Кульмінацыяй свята стала ўшанаванне пераможцаў у намінацыі “Лепшы падворак”. Гэты тытул дастаўся Святаславу Васільевічу і Марыі Уладзіміраўне Ла­пыцька. Лепшымі гаспа­дарамі названы Пётр Сця­панавіч і Галіна Карпаўна Лапыцька. У намінацыі “Лепшы ландшафтны дызайн” прыз дастаўся Андрэю Андрэевічу Сталярэнку. Свята Жорнаўкі адбылося і стала новай яркай старонкай вясковага жыцця. Такога мерапрыемства не памятаюць мясцовыя жыхары. Спонсары абяцаюць зрабіць яго рэгулярным і шчыра дзякуюць вяскоўцам за падтрымку ў наладжванні першага сап­раўднага свята. Усе яны ра­зам гавораць дзякуй сама­дзейным артыстам, дзіцячаму калектыву “Валошкі”, народнаму калектыву “Лявоніха” і тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва за ўзняты настрой і павагу да вясковых жыхароў.

Мілана ТРАПЯНОК.

Фота Алены ГРОМАВАЙ.

Категория: СМІ пра нас | Добавил: майстры (14.10.2014)
Просмотров: 656 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]