Катэгорыі раздзела

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » Нашы артыкулы

Творчая дзейнасць НКМ у 2009 годзе


З буклета "Народны клуб майстроў . Год 2009"         Члены Народнага клуба майстроў прымаюць  самы актыўны ўдзел у выставачнай дзейнасці. Так,  напрыклад, у 2009 годзе  Народны клуб майстроў прыняў удзел у 1 рэгіянальным свяце тканага ручніка "Млечны шлях ад рук бабуль”, які прайшоў у вёсцы Семежава Капыльскага раёна. Дыпломам за захаванне традыцый ткацтва ўзнагароджана Крыварот Тамара Ігнацьеўна- дырэктар Любушанскага цэнтра традыцыйнай культуры, а

Выстава "Маё захапленне” , на якой былі прадстаўлены работы маладых інвалідаў аддзялення дзённага знаходжання раённага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва .

           Вялікую цікавасць наведвальнікаў выклікала выстава карцін самадзейнай мастачкі Л.Хадасок "Матулі прысвячаецца”, выстава карцін маладога мастака Аляксандра Несцяровіча, выстава-конкурс птушыных хатак "Зямля –наш дом, мы не адны ў ім жывём”

          На свяце горада Беразіно наладжваецца кірмаш рамёстваў , на якім кожны сельскі Савет прадстаўляе  вясковы падворак. Чаго тут толькі няма! Работы майстроў вышыўкі, вязання, саломапляцення, разьбы па дрэву, роспіс, вырабы з прыроднага матэрыялу і шмат чаго іншага.  Гаспадыры падворкаў гасцінна запрашаюць пачаставацца блінамі, мёдам, юшкай і іншымі прысмакамі.

        Актыўны ўдзел у выставачнай дзейнасці прымаюць  члены Народнага клуба майстроў   Осіпаў Я.П.(разьба па дрэву) Грынкевіч А.А.(выяўленчае мастацтва, бацік, лялькі з ільну, вырабы са скуры) Тарасенка Т.А.(вязанне), Гапеева В.Л.(мастацкая вышыўка) , Цюхай І.А.(саломапляценне), Казлоўская Н.Я. (папяровая філігрань, цестапластыка) і іншыя. Майстры Сяліцкая А.Л., Казлоўская Н.Я. прынялі ўдзел у выставе  дзіцячай цацкі на свяце "На аблоках дзяцінства” у горадзе Салігорску.

            Член народнага клуба майстроў Строк А.М. наладзіла выставу  работ "Навагоднія цуды” у Бярэзінскай беларускай педагагічнай гімназіі.  Фотарэпартаж з  гэтай выставы стаў своеасаблівм метадычным дапаможнікам для кіраўнікоў гурткоў ДПМ.

Ждановіч Г.А.

 

Категория: Нашы артыкулы | Добавил: майстры (31.05.2012)
Просмотров: 713 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]