Каляндар

«  Январь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Пошук

Статыстыка

Главная » 2014 » Январь » 29 » Адкрыты Бярэзінскі раённы Цэнтр рамёстваў
21:10
Адкрыты Бярэзінскі раённы Цэнтр рамёстваў


1 студзеня 2014 года ў горадзе Беразіно адкрыты раённы Цэнтр рамёстваў. Цэнтр размясціўся ў былым будынку пачатковых класаў гімназіі на вуліцы Маладзёжнай у доме № 5.
        5 лютага  раённы Цэнтр рамёстваў запрашае жыхароў і гасцей горада і раёна на Дзень адчыненых дзвярэй "Творчасць жыве ў кожным”.

У гэты дзень адбудзецца  ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ВЫСТАЎ:

паясоў бярэзінскіх майстроў "Узоры роднага краю”, работ народнага клуба майстроў " Таямніцы народнай душы”,

 вышыўкі "Душы і рук узоры”, арт-ёлак 2014 года і навагодніх кампазіцый; выцінанкі "Сучасная беларуская выцінанка”,

персанальная выстава вязання Тарасенка Т.А. "Узоры радасных надзей”; персанальная выстава "Лялечны карагод”-Ждановіч Г.А.,

"Драўляны вернісаж”- майстроў разьбы па дрэву; "Шматграннасць таленту” Віктара Садоўнікава і Юліі Сігаёвай;

"Творчы калейдаскоп Аляксандры Грынкевіч”; выстава-конкурс "Майстры папяровых мастацтваў”; персанальная выстава Н.Казлоўскай "Нежный квиллинг”. Выставы прадэманструюць багаты творчы патэнцыял майстроў Бярэзіншчыны,шырокую палітру жанраў і тэхнік дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва. Наведвальнікі раённага Цэнтра рамёстваў змогуць у гэты дзень не толькі пазнаеміцца з выставамі, але і прыняць удзел у майстар-класах:    

" Традыцыйнае і сучаснае ў мастацтве выцінанкі”  (майстар Грынкевіч Ю.У),

"Асновы тэхнікі дэкупажу”(Лапыцька А.А.),

"Ткацтва пояса на ніту.Снаванне” (майстар Цісецкая А.М.)

Адкрыты занятак у Школе лыжкарскага майстэрства (майстар Осіпаў Я.П.) і ў клубе "Сувенір” (Казлоўская Н.Я.,Сямашка А.В.)

Дзверы раённага Цэнтра рамёстваў будуць гасцінна расчынены ў 11 гадзін. Чакаем Вас, паважаныя!

 

 

 

Просмотров: 944 | Добавил: майстры
Всего комментариев: 2
1 Зацікаўлены  
Шчыра віншую!!! жадаю ад усёй душы заўсёды працаваць творча і натхнёна!

2 майстры  
Дзякуй за добрыя пажаданні! Чакаем Вас !

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]