Катэгорыі раздзела

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

Бабуліны карункі
Бабуліны карункі
27.01.2011, 7:31; Рубрика: Актуальна, Прадпрыемства, калектыў, чалавек
Доўгімі зімовымі вечарамі Кацярына Юр’еўна Кісель не выпускае з рук сваіх маўклівых сябровак - іголку ды ніткі ўсіх колераў вясёлкі. Колькі рушнікоў ды навалачак вышыла яна, колькі прасцін ды накідак на падушкі, нават сама не змагла падлічыць.
Ва ўтульным невялікім пакоі яе кветкі паўсюдна: у куце на рушніках, якія абрамляюць ікону, – кветкі; і на падушках, і на прасцінах ніколі не завянуць яе кветкі, а колькі іх ляжала на паліцах у шафе… Вышываныя гладдзю, яны здаюцца надта яркімі і цудоўнымі нездарма, бо разам з майстэрствам вясковай жанчыны ўбіраюць у сябе яе думкі і мары, пажаданні шчаслівай долі сваім дзецям і ўнукам, а яшчэ тым шчасліўчыкам, каму намерылася яна зрабіць свой вышываны падарунак з той ці іншай нагоды.
Даўно жыве Кацярына Юр’еўна адна, без гаспадара, аднак для суму і адзіноты ў хаце майстрыхі няма месца. Побач жывуць дзеці і ўнукі. Унукаў тут, у вёсцы Міхалёва, у Кацярыны Юр’еўны чацвёра: Руслан, Каця, Андрэйка ды Мацвейка. Старэйшы Руслан зараз нясе службу ў арміі, а калі яшчэ быў школьнікам, таксама прызвычаіўся да бабулінага майстэрства, вязаў сабе шалікі. Бабуля для малодшых унукаў – самая лепшая нянька ў свеце, а для вяскоўцаў – шчырая жанчына вялікай душы, нястомная працаўніца, цудоўная майстрыха.
- Ты мне, Ларыса, пашукай нітак, – звярнулася яна да загадчыцы Міхалёўскага сельскага Дома культуры, – я табе для клуба што-небудзь павышываю, пакуль час ёсць. Бо вясна надыдзе – і клопаты будуць іншыя.
На здымку: Кацярына Юр’еўна КІСЕЛЬ дэманструе свае вышываныя работы.
Алена ГРОМАВА,
фота аўтара.
Категория: СМІ пра нас | Добавил: майстры (30.05.2012)
Просмотров: 751 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]