З буклета "Народны клуб майстроў . Год 2009" Члены Народнага клуба майстроў прымаюцьсамы актыўны ўдзел у выставачнай дзейнасці. Так,напрыклад, у 2009 годзеНародны клуб майстроў прыняў удзел у 1 рэгіянальным свяце тканага ручніка "Млечны шлях ад рук бабуль”, які прайшоў у вёсцы Семежава Капыльскага раёна. Дыпломам за захаванне традыцый ткацтва ўзнагароджана Крыварот Тамара Ігнацьеўна- дырэктар Любушанскага цэнтра традыцыйнай культуры, а
Выстава "Маё захапленне” , на якой былі прадстаўлены работы маладых інвалідаў аддзялення дзённага знаходжання раённага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва .
Вялікую цікавасць наведвальнікаў выклікала выстава карцін самадзейнай мастачкі Л.Хадасок "Матулі прысвячаецца”, выстава карцін маладога мастака Аляксандра Несцяровіча, выстава-конкурс птушыных хатак "Зямля –наш дом, мы не адны ў ім жывём”
На свяце горада Беразіно наладжваецца кірмаш рамёстваў , на якім кожны сельскі Савет прадстаўляевясковы падворак. Чаго тут толькі няма! Работы майстроў вышыўкі, вязання, саломапляцення, разьбы па дрэву, роспіс, вырабы з прыроднага матэрыялу і шмат чаго іншага.Гаспадыры падворкаў гасцінна запрашаюць пачаставацца блінамі, мёдам, юшкай і іншымі прысмакамі.
Актыўны ўдзел у выставачнай дзейнасці прымаюцьчлены Народнага клуба майстроўОсіпаў Я.П.(разьба па дрэву) Грынкевіч А.А.(выяўленчае мастацтва, бацік, лялькі з ільну, вырабы са скуры) Тарасенка Т.А.(вязанне), Гапеева В.Л.(мастацкая вышыўка) , Цюхай І.А.(саломапляценне), Казлоўская Н.Я. (папяровая філігрань, цестапластыка) і іншыя. Майстры Сяліцкая А.Л., Казлоўская Н.Я. прынялі ўдзел у выставедзіцячай цацкі на свяце "На аблоках дзяцінства” у горадзе Салігорску.
Член народнага клуба майстроў Строк А.М. наладзіла выставуработ "Навагоднія цуды” у Бярэзінскай беларускай педагагічнай гімназіі.Фотарэпартаж згэтай выставы стаў своеасаблівм метадычным дапаможнікам для кіраўнікоў гурткоў ДПМ.