Катэгорыі раздзела

Пошук

Статыстыка

Главная » Статьи » СМІ пра нас

Пад крыкі "Брава" прайшоў семінар работнікаў культуры
 

ПАД КРЫКІ “БРАВА” ПРАЙШОЎ СЕМІНАР РАБОТНІКАЎ КУЛЬТУРЫ

На мінулым тыдні ўстановы культуры бярэзінскіх аграгарадкоў сталі базай для правядзення абласнога семінару па пытаннях развіцця культуры ў аграгарадках. Прапанаваная праграма мерапрыемства ставіла мэтай падзяліцца пэўнымі напрацоўкамі і здабыткамі на гэтай ніве. З пастаўленай задачай бярэзінцы справіліся на “выдатна” і нават здолелі шакіраваць сваіх калег з розных раёнаў вобласці. Чым жа здзіўлялі і ўражвалі ўдзельнікаў семінару бярэзінскія работнікі культуры?IMG_6470
Перш-наперш, раённым конкурсам маладых сем’яў аграгарадка, наладжаным на сцэне Паплаўскага СДК. Тут за ганаровае званне “Лепшая маладая сям’я аграгарадка” змагаліся Андрэй і Алена Лапцёнкі з Паплаў, Дзмітрый і Таццяна Абрамавы з Ушы і Юрый і Таццяна Чэбан з Косаўкі. Іх чакалі разнастайныя выпрабаванні – конкурсы: ”Візітная картка маёй сям’і”, “Карнавальны касцюм”, “Рыбалка”, “Госці на парозе” . Патрыятычную ноту ўносіў конкурс “Вялікая Айчынная вайна ў лёсе маёй сям’і”, дзе кожная маладая сям’я сабрала і паказала ўнікальныя асабістыя рэчы сваіх бабуль і дзядуляў.
Конкурс быў прадуманы да драбніц. Выдатна падрыхтаваліся да яго не толькі самі ўдзельнікі, але і арганізатары, якія знайшлі шчодрых спонсараў і прадумалі арыгінальную музычную праграму. Пераможцам конкурсу была названа маладая сям’я Андрэя і Алены Лапцёнкаў з аграгарадка Паплавы, Здзіўляцца гэтаму не даводзіцца, бо ў гэтым рэгіёне багата маладых сем’яў, якія могуць мець прэстыжны тытул. Мясцовая моладзь ахвотна выбірае аграгарадок месцам пражывання і выхавання дзяцей, і задаволена дзейнасцю мясцовай установы культуры. Паплаўскі СДК здаўна ганарыцца сваімі цеснымі сувязямі з мясцовай сярэдняй і музычнай школамі, бібліятэкай, створаны тут і працуюць некалькі самадзейных дарослых і дзіцячых калектываў, ды і грыміць слава ў раёне аб цікавых наватарскіх знаходках паплаўскіх работнікаў культуры. Добрыя традыцыі не павінны знікнуць, бо сюды з жаданнем ідуць на працу мясцовыя маладыя спецыялісты, якія шмат гадоў выступалі на сельскай сцэне альбо былі заняты ў гуртках і клубах па інтарэсах.
Бярэзінскі цэнтр рамёстваў і пакой-музей драўлянай лыжкі абавязкова павінны стаць брэндам нашага раёна. З такімі словамі пакідалі ўдзельнікі семінара гэтыя ўстановы культуры. Нашы госці былі ўражаны вялікай колькасцю экспанатаў і таленавітасцю бярэзінскіх разьбяроў па дрэве і іншых майстроў розных відаў рамёстваў, вялікімі перспектывамі ўстаноў і маладымі спецыялістамі, зацікаўленымі ў справе адра-джэння нацыянальных рамёстваў і традыцый нашага краю.

Крануў сэрцы работнікаў культуры вобласці клопат і давер, з якімі ставяцца да маладых спецыялістаў у раённым Доме культуры. Тут іх ўвазе была прапанавана выстава “Супраць СНІДу” з вялікай колькасцю самаробных вырабаў, накіраваных супраць распаўсюджвання жудаснай хваробы ў маладзёжным ассяроддзі.сайт2
Аднак найбольшая колькасць прыемных водгукаў гучала на семінары ў час наведвання Любушанскага СДК і мясцовага цэнтра традыцыйнай культуры. Уразіла гасцей не толькі выдатная матэрыяльна-тэхнічная база з утульнымі памяшканнямі для заняткаў у гуртках, шыкоўнымі фізкультурнай і гля-дзельнай заламі, але і належны ўзровень работы клубнага аб’яднання “Спявай, душа”. Яго красамоўна пацвердзіў выкананы ў рамках семінара фрагмент фальклорна-абрадаванай праграмы “Зажынкі”. Неверагодныя відовішчнасць і яркасць яму надалі шыкоўныя касцюмы і спевы народнага сямейнага гульнёва-абрадавага гурту “Радзіна”, дзіцячага фальклорнага гурту “Валошкі” Новінскага СДК , харэаграфічная кампазіцыя “Шлях да хлеба” у выкананні ўзорнага ансамбля танца “Вясёлка” раённага Дома культуры.
На высокай ноце ўдзельнікі семінара пакідалі наш раён. Аддаць належнае сваім калегам з нашага раёна яны змаглі, як і належыць работнікам культуры, апладысментамі і крыкамі “Брава” за нязгасную фантазію і выдумку, мора творчасці і пазітыву, бясконцай веры ў неабходнасць сваёй справы, якія здольныя пафарбаваць жыццё жыхароў аграгарадкоў у яркія і запамінальныя фарбы.
На здымках: момант конкурсу маладых сем’яў; пераможцы — сям’я Алены і Андрэя Лапцёнкаў.
Мілана ТРАПЯНОК.

Категория: СМІ пра нас | Добавил: майстры (23.11.2014)
Просмотров: 202 | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]