Каляндар

«  Октябрь 2014  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Пошук

Статыстыка

Главная » 2014 » Октябрь » 8 » Дажынкі: Уся справа ў капелюшы
23:19
Дажынкі: Уся справа ў капелюшы

Выстава творчых работ бярэзінскіх майстроў на раённых дажынках у аграгарадку Паплавы  прайшла пад агульнай назвай "Уся справа ў капелюшы". Галаўныя ўборы з саломкі, прыродных матэрыялаў, папяровых і газетных трубачак, звязаныя шыдэлкам здзіўлялі сваёй прыгажосцю і адметнасцю, знайшоўся нават капялюш, які “заклікаў” да здаровага ладу жыцця, а найбольшае ўражанне пакінуў капялюш пад назвай “Аграсядзіба”. Для шматлікіх прыгажунь бярэзінскага краю гасцінна расчыніў свае дзверы “Шляпный салон”, дзе нават люстэрка было зроблена ў форме вялізнага капелюша.

Акрамя галаўных убораў на свяце былі прадстаўлены драўляныя кампазіцыі, вышыўка, пэчварк, лялькі, лыжкі і інш. творчыя работы, праз якія народныя ўмельцы імкнуліся адлюстраваць і раскрыць уласны свет захапленняў, тым самым прадэманстраваўшы непаўторную фантазію, талент і майстэрства іх стваральнікаў.  

Свае работы на раённае свята “Дажынкі” прадставілі Г.В.Агароднік, Т.С.Альшэўская, А.А.Грынкевіч, Г.А.Ждановіч, І.М.Капко, С.З.Крачкоўская, А.А.Лапыцька, В.А.Мурашка, А.М.Строк, Т.А.Тарасенка, С.М.Шмэрка. У афармленні выставы, акрамя супрацоўнікаў цэнтра рамёстваў і клуба майстроў, прыняла ўдзел Т.У.Ждановіч.

Фотаздымкі Аляксандра (Аліка) Сіняка.

Просмотров: 1328 | Добавил: майстры
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]