Прыняць удзел у фестывалі змогуць усе жадаючыя, мужчыны і жанчыны , дзеці і дарослыя. Па жаданню можна прыняць удзел у выставе хатніх работ, а таксама конкурснай праграме у час якой неабходна на працягу 3-х гадзін звязать адну шкарпэтку, або адну пінетку, адзін шалік, адну рукавічку. Пераможцаў чакаюць дыпломы і падарункі. Удзельнікі фестывалю змогуць не толькі прыняць удзел у конкурсе, а перш за ўсё падзяліцца сакрэтамі свайго майстэрства,напрыклад, як звязать шкарпэтку без спецыяльнага вывязвання пяткі, альбо на дзвюх спіцах...Фестываль будзе праходзіць у памяшканні раённага Дома культуры, пачнецца ў 12 гадзін.
Жадаючыя могуць падаць заяўкі па тэлефоне 80293378061 - кіраўніку НКМ Ждановіч Ганне Аляксандраўне. Работы, створаныя падчас фестывалю, па рашэнню аргкамітэта будуць выкарыстаны ў якасці прызавога фонду на дабрачынных мерапрыемствах.