Каляндар

«  Февраль 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728

Пошук

Статыстыка

Главная » 2013 » Февраль » 25 » Фестываль ручнога вязання зімовых убораў у Беразіно
01:38
Фестываль ручнога вязання зімовых убораў у Беразіно
   У рамках раённага зімовага свята "Развітанне з зімачкай-зімой” у г.Беразіно адбыўся фестываль ручнога вязання зімовых убораў, у якім прынялі ўдзел 26 майстроў. Кожны ўдзельнік фестывалю прадставіў сваю калекцыю хатніх работ. Лепшай прызнана калекцыя Аляксандры Анатольеўны Грынкевіч, якая займаецца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю з ранняга дзяцінства, шые, вышывае, вяжа, займаецца бісерапляценнем, бацікам, вырабляе лялькі з ільну, займаецца сучаснай выцінанкай. Усё спорыцца ў яе ўмелых руках. Вязаныя шалікі А.Грынкевіч на выставе не пакінулі нікога абыякавым. Кожная работа - гэта шэдэўр, кожная рэч -  эксклюзіўная, толькі адна ва ўсім свеце, аўтарская, шыкоўная, таму наведвальнікі выставы з задавальненнем фатаграфаваліся з яе работамі.
   Дыплом другой ступені ў намінацыі "Лепшая калекцыя хатніх работ" атрымала майстар Ганна Іванаўна Запрудская з вёскі Міраслаўка. Аб тым, што будзе праводзіцца фестываль ручнога вязання, жанчына даведалася са старонак раённай газеты. Яна прывезла з сабой вельмі шмат прыгожых вязаных рэчаў: звязаныя шыдэлкам посцілкі на канапу, сурвэткі, шалікі, паланціны, шкарпэткі, рукавічкі. Работы выкананы вельмі якасна, бо займаецца вязаннем Ганна Іванаўна 37 год.
   Дыпломы першай ступені ў намінацыях "За якасць, хуткасць і арыгінальнасць вязання шкарпэтак" атымалі Ніна Эдуардаўна Насульская, "За якасць, хуткасць і арыгінальнасць вязання шаліка" - Святлана Іванаўна Маркоўская, "За якасць, хуткасць і арыгінальнасць вязання пінетак" - Ала Віктараўна Гарбар, "За якасць, хуткасць і арыгінальнасць вязання рукавічак" - Алена Міхайлаўна Міралевіч. Вязаць, здаецца, умее кожная трэцяя жанчына ў свеце. Гэта не так складана. У залу, дзе праходзіла конкурсная праграма,  выпадкова зайшлі два маладыя хлопцы, пацікавіліся, чым тут займаюцца, а кіраўнік Народнага клуба майстроў Ганна Аляксандраўна Ждановіч прапанавала ім паспрабаць узяць шыдэлак і спіцы і звязаць, што атрымаецца. Паверце, што хлопцы вельмі стараліся і з поспехам засвоілі азы майстэрства.
    На працягу трох гадзін майстры вязалі шкарпэткі ці пінеткі, шалік ці рукавічкі. Журы ацаніла конкурсныя работы і ўзнагародзіла пераможцаў дыпломамі і невялічкімі сувенірамі, а работы, звазаныя майстрамі на свяце, перададзены ў выставачны і сувенірны фонд, і будуць выкарыстоўвацца пры правядзенні дабрачынных акцый у якасці сувеніраў.
     Удзел у фестывалі дапамог майстрам пазнаёміцца бліжэй, не толькі раскрыць сакрэты свайго майстэрства вязання, але і прадэманстраваць свае таленты, Таццяна Сідараўна Ермаловіч прачытала ўласныя вершы, Ніна Эдуардаўна Насульская баяла байкі, Ганна Іванаўна Запрудская чытала вершы, а Міхась Папруга разам з Уладзімірам Грынкевічам і Інай Юшкевіч спявалі прыпеўкі. Атмасфера ў зале была цеплая, сардэчная, хутка мільгалі пруткі ў руках майстрых. Час прабег незаўважна, і на выставе конкурсных работ з'явіліся новыя шэдэўры, якія будуць радаваць наведвальнікаў выставы, якая будзе наладжана ў майстэрнях Народнага клуба майстроў (вуліца Маладзежная,5) з 26 лютага па 26 сакавіка.

http://ncmberezino.ucoz.com/_nw/0/78975012.jpg

http://ncmberezino.ucoz.com/_nw/0/57501843.jpg

http://ncmberezino.ucoz.com/_nw/0/09066091.jpg

http://ncmberezino.ucoz.com/_nw/0/63580386.jpg


http://ncmberezino.ucoz.com/_nw/0/74159823.jpg

http://ncmberezino.ucoz.com/_nw/0/81248156.jpg

http://ncmberezino.ucoz.com/_nw/0/89721730.jpg



Просмотров: 805 | Добавил: майстры
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]