Каляндар

«  Июль 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Пошук

Статыстыка

Главная » 2012 » Июль » 4 » Кірмаш рамёстваў
15:21
Кірмаш рамёстваў

Вялікую цікавасць гасцей і жыхароў горада выклікала выстава работ майстроў народнай творчасці на пляцоўцы "Кірмаш рамёстваў” , што была разгорнута падчас свята горада Беразіно.На зялёным полі  гарадскога стадыёна вырас сапраўдны " горад майстроў”, на шыкоўных выставачных стэндах размясціліся вырабы з воўны , вязаныя модныя шалікі (майстар з в. Навасёлкі  А.А.Грынкевіч), упрыгожванні з бісера, саламяныя вырабы ( майстры з в. Паплавы  Дубовік З.М. і Стаселька Н.Я.), саламяныя лялькі і карціны, выкананыя ў тэхніцы папяровая філігрань, дамавічкі майстроў з Ушы-Клімовіч С.М. і  з в. Арэшкавічы – Дзяхцяр Н.І., бацінкі, конікі, вазы,капелюшы, карзіны , сплеценыя з газетных трубачак ( майстры з в. Сяліба- Мамановіч В.Л., Заікіна Н.М., Насульская Н.Э), тканыя ручнікі, сурвэткі, вязаныя і вышываныя рэчы майстроў з в. Любушаны- Аўчук Н.П., Крыварот Т.І., Ліцвіненка Н.М.,Несцяровіч Т.Ф. Лясныя дзівосы прадставілі работнікі Высакагорскага СДК. Майстры з в. Чыжаха – Цісецкая А.М. і Карканіца К.У. прадставілі тканыя паясы на дошчачках, сімпатычных дамавічкоў. Саламяныя сукенкі дэманстравалі дзяўчынкі з вескі Міхалёва, а таксама  кветкі і карціны з бісера, вышываныя карціны, прыгожыя папяровыя цацкі вырабленыя мастацкім кіраўніком Міхалёўскага СДК Рэва Л.В. , прыгожыя шалікі , вязаныя рэчы,карціны прадставілі майстры з Косаўскага СДК (дырэктар Палянская Л.І., мастацкі кіраўнік Бабровіч Г.Р.). Жадаючыя з задавальленнем набывалі плеценыя кошыкі майстра з в. Мікулічы Івана Клімантовіча.Вытанчанай тэхнікай  вызначаліся работы членаў Народнага клуба майстроў  і супрацоўнікаў Дома дзіцячый творчасці І.А. Чорнай, Н.Я.Казлоўскай,А.П. Агейка,А.Л., А.Л.Сяліцкай,А.В.Сямашка, І.У. Бурко, А.І. Смаляковай; В.А. Мурашкі  і  Я.П.Осіпава (драўляныя лыжкі), С.Я. Нікулінай (упрыгожванні ручной работы),  Г. А. Ждановіч (лялькі,паясы, дамавічкі). Дарослыя і дзеці з задавальненнем разглядалі, куплялі на памяць сувеніры, фатаграфаваліся. І гарачае ліпеньскае сонейка , і ўсмешкі майстроў  стваралі добры настрой і падараваліі шмат прыемных пачуццяў і ўражанняў усім хто зазірнуў на кірмаш рамёстваў.

Кіраўнік Народнага клуба майстроў Ганна Ждановіч.

Просмотров: 719 | Добавил: майстры
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]