Каляндар

«  Май 2013  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Пошук

Статыстыка

Главная » 2013 » Май » 30 » Разьбы зачараванне
00:33
Разьбы зачараванне

Мядзельшчына… Маляўнічы азёрны край зачароўвае прыгожымі краявідамі, багаццем флоры і фауны. Аднак не менш вядомы паўночны рэгіён Міншчыны і скарбамі народнага мастацтва: фальклорам, мастацкімі промысламі і рамёствамі. Сёння ў раёне самабытнай народнай творчасцю займаецца шэраг таленавітых майстроў, пераемнікаў навыкаў і сакрэтаў дзядоў і бацькоў. Аб’ядноўвае іх раённы Цэнтр народных рамёстваў у гарадскім пасёлку Крывічы.

 

 

/i/content/pi/cult/131/677/Razjba.jpg

У лясных мясцінах здаўна славіліся разьбяры па дрэве. У Крывічах жыў і працаваў вядомы ў Беларусі разьбяр Лявон Шостак. Патомным разьбяром з’яўляецца дырэктар Крывіцкага цэнтра рамёстваў Раман Шаша. Плённа працуе тут і сямейная дынастыя майстроў тачэння па дрэве — Анатоль і Юрый Чэчуры. Уражвае выемчатая геаметрычная, рэльефная разьба Уладзіміра Хіхіча, Аляксандра Ждана і іншых мясцовых разьбяроў. Вопытныя майстры, у сваю чаргу, вучаць дзяцей і падлеткаў у гуртках і на ўроках працы ў школах.
Невыпадкова Мядзельскі раён быў абраны месцам правядзення IV рэгіянальнага свята-конкурсу "Разьбы зачараванне”, пра якое я хачу нагадаць і ўражаннямі пра якое падзяліцца. Свята адбылося сонечным суботнім днём напярэдадні Купалля. Мядзель гасцінна сустракаў 34-х майстроў-разьбяроў і іх здольных вучняў з 8-мі раёнаў Мінскай вобласці. З раніцы па перыметры святочна ўпрыгожанай цэнтральнай плошчы горада размясціліся ўдзельнікі свята, і яна неўзабаве ператварылася ў вялікую майстэрню на адкрытым паветры. Некалькі гадзін доўжылася асноўнае мерапрыемства святочнага сцэнарыя — конкурс разьбяроў на хуткасць, якасць і традыцыйнасць выканання твораў. Кожны майстар прадстаўляў адзін або два прадметы па асабістым выбары: дэкаратыўную скульптуру, дэкаратыўнае пано, талерку, куфэрак, вазу, кухонную дошку, упрыгожанне і інш.
Гэта было сапраўднае царства драўлянага мастацтва! Цікава было бачыць, як у спрытных руках майстроў з дапамогай нажа і разца з кавалкаў ліпы, бярозы, асіны ці вольхі нараджаюцца цудоўныя ўтылітарныя рэчы і сувеніры. Прыемна — любавацца прыгажосцю вырабаў, адзначаць прафесіяналізм і высокі мастацкі густ канкурсантаў. Цяжка было нешта вылучаць з твораў, зробленых у час свята і прывезеных разьбярамі з хатніх калекцый. Яны ўсе адметныя і непаўторныя!
Самая вялікая група ўдзельнікаў прадстаўляла Стаўбцоўскі раён. Знакамітыя разьбяры кіраўнік народнай студыі "Разьбы зачараванне” Стаўбцоўскай гімназіі № 1 Валерый Чараднічэнка і настаўнік Дзераўнянскай школы мастацтваў Віктар Русецкі прыехалі ў Мядзель з вучнямі 12 — 17 гадоў. Уражвалі іх вырабы, выкананыя ў традыцыйных трохграннай выемчата-геаметрычнай і аб’ёмнай рэльефнай тэхніках на народную побытавую тэматыку: разьбяныя дошкі, талеркі, куфэркі, дэкаратыўныя рамкі для люстэркаў і інш. Асабліва запомніліся пано "Дудар”, "Сымон-музыка”, "Лявоніха”, "Касцёл”, "Сава”, "Рак”.
Гаспадароў прадстаўлялі вядомыя мядзельскія майстры з вучнямі. Прыцягвалі ўвагу вазы, кружкі У.Хіхіча з чачоткі, рэльефная разьба. У барэльефе "Пяшчота” майстар увасобіў вобраз маці. Цікавыя пано ў самабытнай геаметрычнай тэхніцы выканалі Сяргей Альховік і яго вучань, 11-гадовы Вадзім Альковіч — самы юны ўдзельнік свята-конкурсу, Аляксандр Хвалько, Аляксандр Ждан з вучнем Дзмітрыем Чапуковым.
Цудоўна аздобіў разьбой куфэрак Васіль Мігун з Любанскага раёна. Высокім майстэрствам і адметным мастацкім густам вызначаліся працы кіраўніка гуртка Вілейскага раённага дома рамёстваў у вёсцы Ізбіно Сяргея Дзятко. Удзельнічаў у свяце і яго вучань Аляксандр Лукоўскі.Талеркі, дошкі, скульптурныя работы з добрымі адзнакамі выканалі майстры з Маладзечна. Непаўторныя хатнія калекцыі дэманстравалі вядомыя разьбяры Аляксандр Сіняк, Яўген Осіпаў (Бярэзінскі раён), Рыгор Судак (Чэрвенскі раён), Віктар Чапскі і Андрэй Гамолка (Маладзечна).
Творчасць усіх удзельнікаў атрымала годную ацэнку аўтарытэтнага журы на чале са старшынёй Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, доктарам мастацтвазнаўства Яўгенам Сахутам. Канкурсанты ўзнагароджаны дыпломамі лаўрэатаў і пераможцаў, каштоўнымі падарункамі.
Лаўрэатамі свята-конкурсу "Разьбы зачараванне” сталі Аляксандр Сіняк, Васіль Мігун, Аляксандр Ждан, Яўген Высоцкі, Валерый Чараднічэнка, Сяргей Дзятко, Канстанцін Грыгарцэвіч, Антон Чараповіч. Дыплом лаўрэата "За асабісты ўклад у захаванне і развіццё традыцый разьбы па дрэве” атрымала і кіраўнік Клуба майстроў народнай творчасці Стаўбцоўскага ГДК Аліна Халявінская.Зробленыя рэчы, згодна з Палажэннем аб конкурсе, папоўняць калекцыі музеяў.

Ніна БУРАКОЎСКАЯ,
этнолаг, вядучы метадыст Мінскага АЦНТ
На здымкy: творы ўдзельнікаў разьбярскага конкурсу.
 

Просмотров: 911 | Добавил: майстры
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]