У верасні ў Стоўбцах адбудзецца свята "Стаўбцоўскі капялюш". Удзельнікі секцыі аматараў рукадзелля старанна рыхтуюцца да свята: вяжуць сумку, парасон, капялюш, шалік. У кожнай майстрыхі свая мадэль, свой колер, свая тэхніка. Многія робяць першыя крокі, але вельмі стараюцца , каб рэчы былі прыгожыя, прывабныя і шыкоўныя.Праз пэўны час у майстэрнях клуба будзе наладжана выстава-конкурс работ, каб адабраць мадэлі, якія будуць прадстаўлены на свяце ў Стоўбцах. Жадаючыя могуць уключыцца ў цікавую справу і паказаць на што яны здатныя. Чакаем!
|